На матч зорак КХЛ прадалі ўжо больш за палову квіткоў

Больш за 7 тысяч білетаў на матч зорак Кантынентальнай хакейнай лігі ўжо прададзеныя. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў кампаніі Ticketpro, якая займаецца рэалізацыяй квіткоў.  Там запэўнілі: трыбуны на зорны матч пустымі не застануцца. Квіткі замаўляюць сотнямі.

Супрацоўнік Ticketpro: “Больш за 50% квіткоў прададзена, то бок больш за 7 тысяч. Таксама зараз апрацоўваецца вельмі шмат безнаяўных заявак. Вядзецца надта актыўна апрацоўка менавіта калектыўных заявак: банкі, арганізацыі – ёсць там і па сотні замоўленых месцаў”.

Нагадаем, што матч зорак КХЛ запланаваны на 30 студзеня ў “Мінск-Арэне”. Патрапіць туды можна за 70-150 тысяч рублёў.