На МАЗе рыхтуецца скарачэнне пяці тысяч чалавек
Эканамічная сітуацыя на МАЗе працягвае пагаршацца. Як паведамляе "Салідарнасць", на прадпрыемстве чакаецца скарачэнне прыкладна 5 тысяч супрацоўнікаў, новы графік працы, адмова ад дастаўкі іншагародніх заводскім транспартам. Новы генеральны дырэктар заводу Аляксандр Бароўскі, які прыняў пасаду тры месяцы таму, рыхтуе шэраг антыкрызісных мераў. У прыватнасці мяркуецца, што МАЗ будзе працаваць па скарочаным графіку — не больш за 16-17 працоўных дзён у месяц.
Скарачэнне пяці тысяч чалавек закране пераважна інжынерна-тэхнічных працаўнікоў. Па-трэцяе, плануецца ўпарадкаванне заробку. Ужо за мінулы месяц майстры атрымалі зрэзаную прэмію.
Яшчэ адна з мер, накіраваных на скарачэнне выдаткаў, — гэта адмова ад дастаўкі заводскім аўтатранспартам іншагародніх работнікаў. Да гэтага пяць-шэсць аўтобусаў прывозілі на працягу працоўнага дня каля 700 рабочых, якія пражываюць за межамі Мінску.
Таксама кіраўніцтва МАЗа мае намер паступова адмаўляцца ад аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры, якія знаходзяцца на балансе прадпрыемства. Да іх адносяцца дамы адпачынку, паліклініка, дзіцячыя сады і летнікі.