На Міншчыне актывізаваліся велазлодзеі
У Мінскай вобласці апошнім часам сталі больш частымі крадзяжы ровараў. Як паведамілі агенцтву БелаПАН мінскія міліцыянты, з пачатку года з заявамі аб крадзяжы ровараў, у тым ліку вельмі дарагіх, звярнулася больш за 200 грамадзян. У пераважнай большасці выпадкаў, кажуць міліцыянты, пацярпелыя не забяспечвалі захаванасць сваёй маёмасці, пакідалі ровары без нагляду на вуліцах, каля крам, пад'ездаў дамоў, у дварах.