На Мінскай кальцавой дарозе буйная аварыя паралізавала рух

Буйны "корак" паралізаваў рух на Мінскай кальцавой дарозе. На ўчастку паміж гродзенскім выездам і рынкам "Ждановічы" адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам аўтамабіля "КАМАЗ" і трох легкавікоў, пацярпелі людзі.

Як паведамляе "Хартыя-97", унутры "корка", які расцягнуўся на некалькі кіламетраў, у сваю чаргу адбыліся яшчэ дзве аварыі.