На мінскай станцыі метро "Уручча" "размініравалі" чорны дыпламат
Учора ў Мінску быў перакрыты рух цягнікоў на станцыях метро "Уручча", "Барысаўскі тракт" і "Усход". Прычына - чорны дыпламат, які быў знойдзены на станцыі "Уручча". Здарэнне адбылося ў 20.25. Вось што паведаміў Еўрарадыё пра гэтае здарэнне кіраўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі:
"На працягу некалькіх хвілінаў усе пасажыры былі выведзеныя са станцыі, а рух цягнікоў на станцыях метро спынены. У гэты час цягнікі праходзілі праз праязны тупік на станцыі "Маскоўская". Адначасова было ачэплена месца здарэння. Аператыўна прыбылі супрацоўнікі падраздзялення размініравання і накрылі падазроны дыпламат супрацьввыбуховым прыстасаваннем".
Аднак ужо праз дзве хвіліны з'явілася паведамленне ад грамадзяніна, які забыўся на станцыі дыпламат. Яго адкрылі і пераканаліся, што там сапраўды знаходзіліся асабістыя рэчы мужчыны.