На “Мінскдрэве" ўчора таксама адбыўся пажар, пацярпелых няма
На прадпрыемстве "Мінскдрэў" уначы загарэліся драўляныя адкіды. Плошча пажару склала 200 квадратных метраў. Агонь пашкодзіў адкіды піламатэрыялаў і канструкцыю навеса, дзе яны знаходзіліся. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі. Навіцкі: "На вуліцы Сацыялістычнай адбылося гарэнне драўляных адкідаў і драўлянага памосту пад металічным навесам. Пацярпелых няма, прычыны пажару вызначаюцца".
Нагадаем, пажар на буйным прадпрыемстве стаў другім за суткі. 25 кастрычніка адбыўся выбух і пажар у адным з цэхаў "Пінскдрэву".
Нагадаем, пажар на буйным прадпрыемстве стаў другім за суткі. 25 кастрычніка адбыўся выбух і пажар у адным з цэхаў "Пінскдрэву".