На Мінскім заводзе шасцярэнек адбыўся пажар
У адным з цэхаў Мінскага заводу шасцярэнек адбыўся пажар. Як адзначае "Інтэрфакс", гарэла транспарцёрная стужка, агнём знішчана 80 пагонных метраў і пашкоджана 90 пвгонных метраў. З-за таго, што стужка транспартавала насычаную алівай металічную стружку, было моцнае задымленне. На месца здарэння было прыцягнута 32 адзінкі тэхнікі.
Выратавальнікі кажуць, што папярэдняя версія прычыны пажару — парушэнне правіл бяспекі пры правядзенні агнявых прац. У цэху вяліся рамонтныя працы, у прыватнасці электразварка. У крыві ў электразваршчыка і слесара рамонтнай брыгады медыкі зафіксавалі адпаведна 0,9 і 0,6 праміле алкаголю. На шчасце, ніхто з работнікаў ад пажару не пацярпеў.