На мінулым тыдні з мінскіх двароў прыбралі 53 безгаспадарныя машыны
Сталічным камунальнікам даводзіцца вывозіць не толькі смецце, але і кінутыя аўтамабілі. На мінулым тыдні з унутрыдваравых тэрыторый былі прыбраныя 53 безгаспадарныя машыны.
Усяго было выяўлена 65 такіх машын, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”. У ДАІ накіраваныя запыты, каб вызначыць, каму ж належаць гэтыя аўтамабілі.
За папярэдні тыдзень аўтаўладальнікам выдадзена 18 загадаў аб прывядзенні іх машын у належны санітарна-тэхнічны стан. З пачатку года такіх загадаў было 734.