На мяжы з Літвой затрымалі буйную партыю "міфа"

Аператыўнікі з КДБ затрымалі найбуйную сёлета партыю параметылэфедрона — 12 кілаграмаў. Аптовы кошт "міфа" — так называюць яго спажыўцы — ацэньваецца ў 250 тысяч долараў. Рознічны — у 4 разы большы. Наркотык знойдзены ў адной з машын, якая рухалася па трасе Мінск-Гродна. Затрыманыя два жыхары Смалявічаў, якія знаходзіліся ў аўтамабілі. Зараз яны ў следчым ізалятары КДБ Беларусі.

Сайт тэлеканала СТВ паведамляе, што гэтыя маладыя людзі маюць дачыненне да арганізацыі і функцыянавання міжнароднага канала кантрабанды наркотыкаў. Партыя "міфа" прызначалася для распаўсюджвання ў Беларусі, а таксама для транспартоўкі ў Расію і ва Ўкраіну.