На Нарачы будзе пабудаваны аквапарк

Цягам бліжэйшых 2 гадоў на возеры Нарач з'явіцца аквапарк. Праект па яго будаўніцтве будзе прадстаўлены на Мінскім абласным інвестыцыйным форуме, які пройдзе 17 верасня. Яго кошт — $40,2 млн., паведамляе газета "Рэспубліка". Акрамя ўласна аквапарку, праект предугледжвае будаўніцтва ў берагавой зоне возера SPA, лазняў, кавярняў, крамаў і фітабара. Галоўнай “фішкай” забаўляльнага комплексу будзе сістэма басейнаў рознага прызначэння, вадаспадаў і водных атракцыёнаў.

Аквапарк разлічаны на 420 чалавек, а за суткі там змогуць пабываць 1400 наведнікаў. Архітэктурны праект ужо распрацаваны і накіраваны на экалагічную экспертызу.