На наступным тыдні ў Мінску пачнецца вакцынацыя ад грыпу

Вакцынацыя ад грыпу за кошт сродкаў грамадзян і арганізацый пачнецца ў Мінску на наступным тыдні. У сталіцу ўжо паступілі дзве супрацьгрыпозныя вакцыны — з Францыі і Расіі, бясплатная вакцына з Кітая з'явіцца пазней.  Як адзначае БелаПАН, сёлета вакцыны сталі паступаць у Мінск на месяц раней, чым у мінулым годзе.

Эпідэмічны ўздым, калі ў сталіцы штодня захворвае да 80 тыс. чалавек, чакаецца ў традыцыйныя тэрміны — у студзені-лютым. Цяпер у Мінску захворвае да 2 тысяч чалавек у дзень.