На Новы год Белчыгунка пусціць каля 45 дадатковых цягнікоў
У дні зімовых вакацый і навагодніх святаў на Беларускай чыгунцы будуць курсаваць дадатковыя цягнікі — 15 мясцовых і каля 30 міжнародных. Дадатковыя ўнутраныя цягнікі ўводзяцца на напрамках Мінск-Брэст, Мінск-Гомель, Магілёў-Брэст. Міжнародныя цягнікі будуць рухацца па найбольш папулярных сярод пасажыраў маршрутах Масква—Мінск, Масква—Брэст, Санкт-Пецярбург—Мінск.
Як адзначае БЕЛТА, найбольш запатрабаванымі ў навагоднія святы і зімовыя вакацыі становяцца чыгуначныя квіткі на 30 і 31 снежня. Большасць з іх раскупляецца загадзя. Агулам жа падчас навагодніх святаў плынь пасажыраў на Беларускай чыгунцы ўзрастае на 30-40%.