На НТВ паказалі новы сюжет пра Лукашэнку і ШОС

У рэпартажы, які атрымаў назву “Ўцёкі ад Лукашэнкі”, апавядаецца пра вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў, што вымушаныя былі з’ехаць за мяжу ад рэпрэсіяў. Таксама тут згаданыя студэнты, якіх адлічваюць за ўдзел у Плошчы. Сказана ў сюжэце і пра знікненне з беларускіх кнігарняў і бібліятэк твораў Уладзіміра Някляева.