На Палессі дзяржава набывае клубніцы па 700 руб/кг

На Палессі саспелі первыя клубніцы. У Лунінецкім раёне, дзе сканцэнтраваныя асноўныя беларускія плантацыі клубніц, мясцовае спажывецкае таварыства з пачатку гэтага тыдня распачало іх масавую закупку ў насельніцтва. Нягледзячы на тое, што сёлетні ўраджай садовых клубніц значна ніжэйшы, чым летась, а сязон яе загатоўкі праз спёку прагназуецца надзвычай кароткі, закупачныя кошты на салодкую ягаду вызначаныя не вельмі высокія.

Дзяржава купляе клубніцы для прамысловай перапрацоўкі па 700 рублёў за кілаграм. Па звестках газеты “Звязда”, таварныя клубніцы каштуюць па 1000 рублёў за кілаграм. Інфармагенцтва “БелТА” паведамляе, што іх кошт на 500 рублёў вышэйшы.