На пасаду спікера парламента прэтэндуюць Папоў і Гайдукевіч

Савет Палаты прадстаўнікоў Беларусі адзінагалосна прыняў рашэнне высунуць на пасаду старшыні Палаты Вадзіма Папова, які ўзначальвае камісію па міжнародных справах і сувязях з СНД.

Папоў узначальваў ніжнюю палату парламента мінулага склікання. Яго кандыдатуру падтрымала таксама дэпутацкая група “Славянскі парламенцкі саюз”.

Разам з тым на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў прэтэндуе лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч. Ён асабіста высунуў сваю кандыдатуру.

“Інтэрфакс”