На пажары ў Магілёве ледзьве не згарэлі тры чалавекі
Выратавальнікі выцягнулі іх з агню літаральна ў апошні момант.
Паведамленне аб пажары ў адной з кватэр дома па вуліцы Якубоўскага паступіла выратавальнікам 4 чэрвеня ў 10.35. На месцы яны ўбачылі адкрытае гарэнне у трохпакаёвай кватэры на 4-м паверсе пяціпавярховага дома, пры гэтым было шмат дыму, а ў вокнах кватэры на 5-м паверсе знаходзіліся людзі.
Ужо ў доме на падлозе лесвічнай клеткі на 5-м паверсе ратавальнікі знайшлі беспрытомную гаспадыню кватэры. Жанчыну перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Таксама работнікі МНС выцягнулі праз акно 5-га паверха хлопчыка і мужчыну, інваліда 1-й групы. Як мяркуецца, прычынай пажару стала банальная неасцярожнасць падчас палення, паведамляе БЕЛТА.