На пажары ў Ждановічах загінула дзіця
Трагедыя здарылася ўвечары 8 лістапада.
Паведамленне пра пажар у жылым доме па вуліцы Зялёнай паступіла ў 21.15. На момант прыбыцця ратавальнікаў памяшканне кухні гарэла адкрытым полымем.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у доме застаўся адзін хлопчык 2002 году нараджэння. Яго маці не было дома, старэйшая дачка працавала, а сярэдні сын пайшоў да суседзяў. Калі сярэдні сын вярнуўся дадому, то ўбачыў пажар на кухні і малодшага брата, які ляжаў на падлозе. Ён вынес хлопчыка на вуліцу і паклікаў на дапамогу суседзяў.
Медыкі канстатавалі смерці дзіця. Яго брат з лёгкім атручэннем прадуктамі гарэння дастаўлены ў лякарню.
Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што былі парушаныя правілы выкарыстання электрасетак і электраабсталявання, у выніку чаго адбылося кароткае замыканне праводкі, інфармуе прэс-служба МНС.