На Піншчыне дазволілі адстрэльваць беспародных сабак і катоў

Да такіх прадстаўнікоў жывёльнага свету адносяцца воўк, янотападобны сабака, лісіца, шэрая варона, сарока, вялікі баклан, шэрая чапля.
Акрамя таго, дазваляецца адстрэльваць беспародных катоў і сабак на адлегласці ў 300 метраў ад населеных пунктаў.

Хаця такі від палявання не прыносіць паляўнічым аніякай выгады, акрамя азарту, ім усё адно неабходна браць адмысловую пуцёўку.