На Піншчыне пражывае больш за тысячу непісьменных грамадзян

Пінскі аддзел статыстыкі паведамляе, што на Піншчыне пражывае больш за тысячу непісьменных грамадзян.  177 з іх жыве ў горадзе. У асноўным гэта сталыя людзі, ці тыя, хто мае фізічныя абмежаванні і хранічныя захворванні.