На пінскай набярэжнай забароняць паліць
Набярэжную ракі Піна абвесцяць зонай вольнай ад палення.
Такая прапанова прагучала на нарадзе пінскага гарвыканкама, прысвечанай выкананню праграмы барацьбы з паленнем. Варта адзначыць, што ў часе паседжання старшыня выканкаму настойваў, каб гарадскія чыноўнікі паказвалі прыклад пінчукам і самі пазбавіліся ад шкоднай звычкі.