На Плошчу завялі яшчэ адну крымінальную справу?

Па звестках праваабаронцаў, паводле падзеяў 19 снежня распачалі яшчэ адну крымінальную справу — за знявагу дзяржаўных сімвалаў. Пакуль па гэтай справе няма падазраваных.

Зараз супрацоўнікі міліцыі актыўна шукаюць фота і відэадоказы, на якіх зафіксавана, хто ў часе шэсця па праспекце Незалежнасці замяніў на будынку КДБ дзяржаўны сцяг на бел-чырвона-белы, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Пры гэтым афіцыйнага пацверджання наконт распачатай крымінальнай справы пакуль няма ні ў МУС, ні ў Мінскай гарадской міліцыі, паведамляе БелаПАН.