На помніку ў Смаргоні пераблыталі словы Багушэвіча (Фота)
У Смаргоні да свята беларускага пісьменства з’явіўся помнік Францішку Багушэвічу з памылкай у тэксце.
У цытаце, якую многія ведаюць на памяць, памянялі месцамі словы. “Не пакідайце ж нашай мовы беларускай, каб не ўмёрлі!” — напісалі на шыльдачцы пад статуяй класіка замест “мовы нашай беларускай”, перадае “Радыё Свабода”.
Высветлілася, што памылковы тэкст быў узяты з календарыка, выпушчанага яшчэ 19 гадоў таму таксама з памылкай. Цяпер скульптары абяцаюць замяніць шыльду.