На прадпрыемстве "Мастоўдрэў" адбыўся пажар, ахвяраў няма
Пажар адбыўся на прадпрыемстве "Мастоўдрэў". Як паведаміў тэлеканал ОНТ, уначы загарэўся адзін з цэхаў прадпрыемства. На плошчы 70 метраў квадратных у памяшканні згарэла ўсё абсталяванне.
На месца прыбыла аператыўная група МНС з Гродна і пажар быў
ліквідаваны. Цяпер праводзіцца расследаванне. Паводле папярэдняй
версіі, узгаранне адбылося з-за парушэння тэхналагічнага рэжыму.