На прапанову мітрапаліта рэгуляваць інтэрнэт пакуль ніхто не адгукнуўся
Беларуская праваслаўная царква пакуль не атрымала рэакцыі на прапанову мітрапаліта Філарэта рэгуляваць інтэрнэт. Па словах свяшчэнніка Аляксандра Якуціка, кіраўніка Інфармацыйнага агенцтва БПЦ, прапанова была больш агульнай. І гэта справа кожнага, ці прыслухоўвацца да яе.
Аляксандр Якуцік: “Адсочваць… ці рэальных справаздачаў па гэтай праблеме няма. То бок, нейкія рэчы, можа адбываюцца, але каб гэта фіксаваць, дзесьці адзначаць і ўказваць на гэта, я пакуль у арганізаваным парадку не сустракаў”.
Нагадаем, 27 сакавіка на сустрэчы з прэзідэнтам Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт прапанаваў дзяржаве на заканадаўчым узроўні рэгуляваць інтэрнэт. У якасці ўзору прапануецца досвед Кітая. Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы лічыць, што для Беларусі кітайскі досвед цікавы тым, што адказнасць за выкарыстанне Інтэрнэту ўскладзеная не на дзяржаву, а на тых, хто дае доступ да Сеціва.
Па словах мітрапаліта, інтэрнэт мае магутны ўплыў на свядомасць людзей. Але асноўная пагроза палягае ў тым, што амаральная інфармацыя стала даступнай самым уразлівым катэгорыям — дзецям і падлеткам, у якіх псіхіка яшчэ няўстойлівая. .
Айцец Аляксандр Якуцік лічыць, што ў інтэрнэце, як і ва ўсіх іншых сферах дзейнасці чалавека, павінны дзейнічаць законы.
Аляксандр Якуцік: “Жыццё мае свае парадкі, свае правілы, свае адносіны. Ніякая сфера не можа быць па-за разумнай чалавечай дзейнасцю. Таму разумныя дзеянні павінны быць і ў інтэрнэце”.
Праваслаўны публіцыст-блогер айцец Аляксандр Шрамко адмовіўся каментаваць выказванне мітрапаліта. Адзінае святар зазначыў, што рэгуляванне інтэрнэту – гэта не справа дзяржавы.
Фота: photo.bymedia.net