На праспекце Машэрава ў Мінску часова будзе перакрыты рух транспарту
На адным з участкаў праспекта Машэрава ў Мінску часова будзе перакрыты рух па палове праезннай часткі, паведамляе БелаПАН. У сувязі з капітальным рамонтам у раёне вуліцы Старажоўскай з 8 гадзінаў раніцы 30 траўня да 23 гадзінаў 31 траўня зачыняецца рух па адной палове праспекта. Двухбаковы рух транспарту будзе арганізаваны па сустрэчнай палове праезнай часткі.