На Пружаншчыне затрымалі трактарыста з карабінам

Трактарыста з карабінам затрымалі ў Пружанскім раёне. Аперацыю сумесна праводзілі міліцыянты і супрацоўнікі Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.  Засаду яны наладзілі каля вёскі Ласосін. Зброя - карабін сістэмы Мосіна ўзору 1938 года - знаходзілася ў кабіне трактара, якім кіраваў 33-гадовы мясцовы жыхар. Супраць яго распачатая крымінальная справа за незаконнае захоўванне зброі і боепрыпасаў.

Правааахоўнікі высвятляюць, дзе мужчына здабыў рарытэтны карабін.

БелаПАН