На Рагачоўшчыне прадавалі прадукты, якія былі сапсаваныя яшчэ летась

Пратэрмінаваныя прадукты - ад аднаго да 236 дзён - рэалізоўвалі ў крамах Рагачоўскага раёна. Гэтыя парушэнні выявіў падчас рэйдавых праверак Камітэт дзяржкантролю па Гомельскай вобласці. Паведамляецца, што ў чатырох крамах у продажу знаходзіліся кандытарскія, хлебабулачныя вырабы, маргарын і іншыя прадукты, тэрмін годнасці якіх даўно скончыўся. Па матэрыялах праверкі 10 чалавек прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці, а дзевяць - да адміністрацыйнай, інфармуе БелаПАН.