На рок-фэсце Bela Music забаранілі продаж піва
Самых танных квіткоў на фестываль Bela Music у продажы ўжо няма. Яны каштавалі па 15 тысяч. Цяпер засталіся білеты па 20 тысяч, і набыць іх яшчэ можна ў звычайных распаўсюджвальнікаў у пераходах.
Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё паведаміў арганізатар фэсту Алег Хаменка.
Нагадаем, буйны фестываль беларускай музыкі адбудзецца 23 траўня на Баравой пад Мінскам.
Па словах Хаменкі, спіс удзельнікаў канчатковы і змяняцца не будзе.
“Відавочна, што на гэтым фестывалі павінны былі выступаць 7 гуртоў, і спіс цалкам складзены. J:морс, Без Білета, Крама, Палац, Нейра Дзюбель, ДзеціДзяцей, Rastop Power Trio і гурт “Гарадзкія”.
Дарэчы, буйны фэст беларускага рока будзе цвярозым. Прадаваць піва і алкагольныя напоі на “Bela Music” забаронена.
“Для мяне — на вялікі жаль, — выказвае сваё меркаванне Алег Хаменка. — Але на сённяшні час на ўсіх вялікіх мерапрыемствах у Мінску і абласных гарадах забаронены продаж алкагольных напояў”.
Фота: music.fromby.net