На сайце Мінабароны Беларусі з'явілася медыцынская кансультацыя

На форуме афіцыйнага сайта Міністэрства абароны Беларусі адкрыўся новы раздзел, у якім можна атрымаць кваліфікаваную медыцынскую онлайн-кансультацыю.
Для таго каб гарантаваць якасць паслуг, раздзелы онлайн-кансультацыі будуць весці вопытныя спецыялісты Галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра Узброеных сіл.

У цэнтры працуюць высокакваліфікаваныя лекары, якія маюць вопыт медыцынскай дзейнасці не толькі ў Беларусі, але і за мяжой: адзін доктар медыцынскіх навук, дзевяць кандыдатаў медыцынскіх навук, больш за 140 лекараў і правізараў, 300 чалавек з ліку сярэдняга медыцынскага і фармацэўтычнага персаналу, якія маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі, пяць заслужаных лекараў Беларусі.

БелаПАН