На сцэну Купалаўскага тэатра амаль праз 90 гадоў вернецца "Хам"

Прэм'ера спектакля "Хам" па матывах аднайменнай аповесці гродзенскай польскай пісьменніцы Элізы Ажэшка адбудзецца на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 10 чэрвеня. Як інфармуе БЕЛТА, пастаноўку здзейсніў вядомы беларускі рэжысёр Аляксандр Гарцуеў. Першая прэм'ера спектакля на купалаўскай сцэне адбылася ў 1921 годзе. Амаль праз дзевяноста гадоў тэатр ізноў улучыў у свой рэпертуар пастаноўку, жанр якой можна вызначыць як "нёманскі міф". Галоўныя ролі выканаюць Валянціна Гарцуева, Святлана Зелянкоўская, Ігар Дзянісаў, Аляксандр Абрамовіч.