На сесіі ПАСЕ праходзяць дэбаты па Беларусі (відэатрансляцыя)
Дэпутаты еўрапейскіх краін заклікаюць вызваліць ппалітвязняў, правесці перавыбары і ўвесці візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў.
Прадстаўнікі Расіі сцвярджаюць, што выбары былі справядлівымі.
Дэбаты ў Струсбургу распачала дакладчыца ад імя Камітэта палітычных спраў ПАСЕ, фінская дэпутат Сініка Хурскайнэн. Дэбаты ў Струсбургу распачала дакладчыца ад імя Камітэта палітычных спраў ПАСЕ, фінская дэпутат Сініка Хурскайнэн. Яна адзначыла, што спадзявалася на змены ў Беларусі, але цяпер моцна расчаравалася. Таму ПАСЕ павінна заняць выразнае становішча ў адносінах да нашай краіны, і не вяртаць беларускаму парламенту статус спецзапрошнага ў Парламенцкай Асамблеі.