На што ідзе аплата паслуг ЖКГ і хто іх аплочвае?
У Брэсце актывісты кампаніі "Гавары праўду" пачалі збор подпісаў пад зваротам да ўлад наконт улётак з інфармацыяй аб памеры аплаты насельніцтвам паслуг ЖКГ, паведамляе БелаПАН. Такія ўлеткі жыхары Брэста атрымалі разам з паведамленнем пра аплату жыллёва-камунальных паслуг за ліпень. На улётках пад назвай "Гэта павінен ведаць кожны!" на дыяграме паказан адсотак аплаты паслуг ЖКГ насельніцтвам перад дзяржавай. Паводле ўлётак дзяржава аплочвае больш 65 адсоткаў, а насельніцтва - ўсяго менш 35%.
Актывісты кампаніі "Гавары праўду" хочуць нагадаць, што дзяржаўныя грошы і ёсць грошы, якія здымаюцца з насельніцтва ў выглядзе падаткаў. Актывісты сумняюцца, што камунальшчыкі затрачваюць на адзін пад'езд столькі сродкаў, колькі аплочваюць толькі яго жыхары за тэхнічнае абслугоўванне.
У звароце ў гарвыканкам ініцыятары просяць паведаміць, на што затрачваюць сродкі гараджан, унесеныя за тэхнічнае абслугоўванне, на што - дзяржаўныя. Акрамя таго просяць патлумачыць, хто заказаў улёткі, колькі каштуе іх тыраж памерам 58 тысяч і за чые сродкі ён надрукаваны.