На шведскай выспе Готланд знайшлі сляды продкаў беларусаў?

Сляды продкаў беларусаў знойдзеныя археолагамі на шведскай выспе Готланд у Балтыйскім моры.

Падчас сумеснай экспедыцыі беларускіх і шведскіх навукоўцаў у помніках матэрыяльнай і духоўнай культуры сучаснай Швецыі былі выяўленыя элементы культурных традыцый продкаў цяперашніх беларусаў.

"Гэта даследаванне гаворыць пра існаванне працэса ўзаемаўзбагачэння культур вікінгаў і старажытных жыхароў Беларусі", - кажа кіраўнік археалагічнага цэнтру Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі Вольга Ляўко.

БелаПАН