На “Славянскім базары” пачынаецца конкурсная праграма
Сёння на "Славянскім базары ў Віцебску" пачынаецца конкурсная праграма. Вось што распавядае нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
"Першы конкурсны дзень прызначаны для удзельнікаў дзіцячага музычнага конкурсу, а для дарослых - паўфінал. Паўфінальныя спаборніцтвы нейкі час на фестывалі не практыкаваліся, аднак арганізатары вырашылі аднавіць іх, бо занадта ж розным аказваўся ўзровень канкурсантаў, што выходзілі на сцэну Летняга амфітэатра. Ад папярэдняга адбору вызвалены толькі прадстаўнікі Беларусі, Расіі і Украіны".
У паўфінале журы павінна адабраць 12 лепшых удзельнікаў. У першы дзень конкурсу выканаўца мусіць праспяваць песню на мове сваёй краіны, а ў другі - на любой са славянскіх моваў. Выканаўцы эстраднай песні змагаюцца за гран-пры ў памеры 10 тысяч долараў ды тры прэміі - ад 6 да 2 тысяч. Пераможцы дзіцячага конкурсу атрымаюць ад 1 да 5 тысяч долараў.