На следчую Байкову КДБ пачаў яшчэ адну крымінальную справу?

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Камітэт дзяржаўнай бяспекі пачаў яшчэ адну крымінальную справу на старшую следчую па асабліва важных справах Генпракуратуры Святланы Байковай.  Як адзначае БелаПАН, гэта адбылося пасля таго, як генпракурор Рыгор Васілевіч адмовіўся падаўжаць тэрмін утрымання сваёй падначаленай пад вартай пасля заканчэння двух месяцаў з моманту яе затрымання. Па якім артыкуле КДБ пачало справу, пакуль невядома.

У Камітэце дзяржбяспекі не каментуюць праўдзівасць гэтай інфармацыі.

Нагадаем, Святлану Байкову супрацоўнікі КДБ затрымалі 25 лютага. Ёй інкрымінуецца некалькі відаў злачынстваў, у тым ліку перавышэнне ўлады.

3 сакавіка генпракурор заявіў журналістам, што ў яго няма інфармацыі пра карыслівыя або маёмасныя незаконныя дзеянні падначаленай. Пры гэтым ён дапусціў, што Байкова магла здзейсніць нейкія парушэнні працэсуальнага характару.