На слонімскіх прадпрыемствах баяцца ўжываць слова “крызіс”

Па 5,5 гадзін на дзень працуюць у камвольна-прадзільных цэхах Слонімскай прадзільнай фабрыкі. Кіраўніцтва тлумачыць гэта не крызісам, а “унутранымі праблемамі”.
Тры выхадныя на тыдзень маюць працаўнікі кардонна-папяровага завода “Альбірцін”. Слонімскі лясгас на 2 тыдні адпраўляў у неаплатны адпачынак сваіх кіроўцаў. Дырэкцыя лясгасу сказала, што прычына ў вялікай колькасці няспраўнай тэхнікі.

Слонімскі вінзавод зменшыў продажы прадукцыі. Адміністрацыя лічыць, што прычына ў сезонным зніжэнні продажу. Выплаты за выслугу гадоў на прадпрыемстве значна зменшаныя.