На станцыі "Інстытут культуры" мінскага метро загінуў пенсіянер
У суботу раніцай у мінскім метро загінуў 76-гадовы мужчына. У 9.55 на станцыі "Інтытут культуры" ён упаў паміж перонам і цягніком.
Спачатку паведамлялася, што пенсіянер выжыў. Аднак, паводле інфармацыі агенцтва БелаПАН, мужчына памёр неўзабаве пасля таго, як яго выцягнулі на перон. Медыкі брыгады хуткай дапамогі ў 10.25 канстатавалі смерць .
Першая лінія мінскага метро не працавала каля паўгадзіны. Уваход на станцыю "Інстытут культуры" быў зачынены “з тэхнічных прычынаў”.
Міліцыя мяркуе, што мужчына не меў намеру скончыць жыццё самагубствам, а здарыўся няшчасны выпадак, паведамляе "Інтэрфакс".
Зараз праверкай абставінаў трагедыі займаецца пракуратура.