На сённяшні матч БАТЭ – “Сцяўа” прыехалі толькі 2 балельшчыкі з Румыніі

На сённяшні матч 3-га кваліфікацыйнага раўнду паміж камандамі БАТЭ і “Сцяўа” пакуль прыехалі толькі 2 румынскія футбольныя балельшчыкі.
Аднак для гасцей на гарадскім стадыёне ў Барысаве былі забраніраваныя аж 500 квіткоў. Зараз яны паступілі ў продаж.

Нагадаем, сённяшняя гульня паміж чэмпіёнамі Беларусі і Румыніі пачнецца ў 20 гадзін, яе пакажа тэлеканал “Лад”.

Прессбол