На тэставанні па беларускай мове налічылі 15 стобальнікаў

У аўторак былі агучаныя вынікі цэнтралізаванага тэставання па гэтых прадметах. ЦТ па беларускай мове адбылося 14 чэрвеня, у ім удзельнічалі больш за 25 тысяч чалавек, на ЦТ па рускай мове 15 чэрвеня прыйшлі 76 тысяч абітурыентаў.



Як інфармуе БЕЛТА, на тэставанні па беларускай мове 0 балаў было ў 2 чалавек (ніжэй за 10 балаў напісалі каля 2000 чалавек), па рускай мове — ў 17 абітурыентаў (ніжэй за 10 балаў напісалі больш за 8 тысяч чалавек). Сёлета гэтыя 19 няўдачнікаў не змогуць удзельнічаць ва ўступнай кампаніі.