На “Тур дэ Скі” беларускія лыжнікі не трапілі нават у 50 мацнейшых

У нямецкім Аберхофе гонкай на 3,7 км вольным стылем у мужчын, стартаваў 4-ы “Тур дэ Скі”. Беларусы нядрэнна прайшлі стартавыя 1,5 км, але пасля толькі гублялі свае пазіцыі. У выніку лепшы з нашых лыжнікаў — Аляксей Іваноў — фінішаваў 55-м. Праўда, у гэтым старце не ўдзельнічаў лідэр беларускай каманды Сяргей Далідовіч. Асноўнай мэтай удзелу беларусаў у “Тур дэ Скі” з'яўляецца набор ачкоў для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, з чым у Сяргея праблемаў няма. Што праўда, з такімі вынікамі шмат ачкоў не набярэш.

Выйграў жа старт галоўны фаварыт сёлетняга “Тур дэ Скі”, нарвежац Петэр Нортуг, паведамляе сайт "Спорт Беларусь".