На Вадохрышча да цэркваў прыйшлі каля 66,5 тысячы вернікаў

Каля 66,5 тысячы чалавек прынялі ўдзел у набажэнствах з нагоды Вадохрышча Гасподняга, якія прайшлі ў ноч з 18 на 19 студзеня ў праваслаўных храмах па ўсёй Беларусі. Пра гэта БелаПАН паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС. Так, у сталіцы набажэнства і раздача вадохрышчанскай вады праходзілі ў 26 праваслаўных храмах і прыходах з удзелам прыкладна 8 тысяч вернікаў.

18 і 19 студзеня ў сувязі святам каля праваслаўных храмаў у Мінску ахова правапарадку ўзмоцненая.