На Валадарцы катуюць адсутнасцю сну
Камера № 69 разлічана на 13 месцаў, аднак у ёй пастаянна трымаюць па 22-24 чалавекі. У выніку цеснаты і недахопу спальных месцаў зняволеныя спаць па чарзе.
Людзі, якія трапляюць у гэту камеру ўпершыню, першыя двое сутак у чаргу на сон не ўключаюцца, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Па звестках праваабаронцаў, у камеру № 69 адмыслова змяшчаюць вязняў, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць са следствам, каб гэткім чынам выбіць з іх паказанні. Да цеснаты і духаты тут дадаецца яшчэ і адсутнасць сну, а таксама ў разы ўзрастае небяспека захварэць на туберкулёз.
Праз "камеру катаванняў" прайшлі і некалькі абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.