На Вечны агонь у Гомелі паставяць газавы лічыльнік
Газавыя лічыльнікі могуць з'явіцца на мемарыяльных комплексах "Вечны агонь" па ўсёй краіне. Першым горадам, дзе будзе рэалізаванае гэтае новаўвядзенне, стане Гомель. Мясцовыя чыноўнікі кажуць, што яны толькі выконваюць рашэнне беларускага ўрада. Вось што паведаміў Еўрарадыё начальнік аддзела Жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага гарвыканкама Сяргей Кадола:
"Існуюць у нас з нядаўняга часу правілы ўліку прыроднага газу, якія зацверджаныя на ўзроўні ўрада ў канцы 2008 года. Правілы прадугледжваюць наяўнасць прыбораў уліку газу там, дзе ёсць яго спажыванне".
Аднак, па словах Сяргея Кідолы, лічыльнік усталююць толькі пасля таго, як мемарыяльны комплекс закрыюць на рэканструкцыю. Ён будзе кантраляваць выдаткі на ўтрыманне комплексу.