На Віцебшчыне двое мужчын сталі ахвярамі купальскага агню
Ахвярамі купальскага агню сталі двое жыхароў Віцебскай вобласці.
У Паставах падчас традыцыйных скокаў на Купалле праз вогнішча 33-гадовы мужчына патрапіў у агонь, адкуль яго выцягнулі ратавальнікі, што прысутнічалі на свяце. З апёкамі рук 2-й і 3-й ступені ён шпіталізаваны.
Падобнае здарэнне адбылося і ў Аршанскім раёне, дзе праз вогнішча няўдала скакаў 24-гадовы пастух. З апёкамі яго таксама завезлі ў бальніцу, паведамляе БЕЛТА.