На Віцебшчыне капітальнага рамонту вымагае кожны пяты будынак

Камунальшчыкі Віцебшчыны падлічылі колькасць дамоў, якім тэрмінова патрэбны капітальны рамонт. Па вобласці гэтая лічба складае паўтары тысячы. Атрымліваецца, што рамантаваць трэба кожны пяты жылы будынак. Калі камунальшчыкі і сапраўды пачнуць рамантаваць ўсе тыя дамы, якім патрэбны капітальны рамонт, ім давядзецца выдаткаваць на гэта 355 мільярдаў рублёў.

Дарэчы, старэюць і разбураюцца таксама  вадаправоды ды пабудовы водазабяспячэння. Больш як палова з іх эксплуатуецца больш за 30 гадоў.