На Віцебшчыне кароў будуць даіць робаты, бо яны не п'юць і не прагульваюць
У наступным годзе сельскагаспадарчае прадпрыемства “Мазалава-газ” плануе пабудаваць новую ферму. Кароваў на ёй будуць даіць робаты. Перадае Ядвіга Сташэўская: “Даільныя робаты могуць працаваць 24 гадзіны запар сем дзён на тыдзень. Яны мыюць каровіна вымя, робяць масаж, дояць, робяць аналіз малака. Замежны вопыт сведчыць, што каровы хутка прызвычайваюцца да робата-даяра і самі становяцца да яго ў чаргу, калі надыходзіць час аддаць малако.
Да кожнай каровы будзе прымацаваны чып, дзякуючы якому робат не дазволіць жывёліне даіцца часцей чым раз на шэсць-восем гадзін. Робатаў-даяроў на Віцебшчыне пакуль няма.
Кіраўніцтва гаспадаркі разлічвае такім чынам скараціць колькасць працоўных месцаў, а таксама “выключыць негатыўны ўплыў чалавечага фактару”. Сярод робатаў, у адрозненне ад даярак, няма ні пітушчых, ні прагульшчыкаў”.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск