На Віцебшчыне сасна ўпала на аўтамабіль, загінуў мужчына
48-гадовы мужчына загінуў у Полацкім раёне, дзе ўчора шалеў моцны вецер. Разам з сябрамі ён ехаў на ўласным аўтамабілі з Наваполацка ў пасёлак
Баравуха, калі ветрам зваліла сасну. Дрэва звалілася на машыну і
зламала кіроўцы аснаванне чэрапу. Параненага давялося выразаць з аўто з
дапамогай спецтэхнікі. “Хуткая дапамога” адвезла пацярпелага ў лякарню,
дзе ён сканаў праз некалькі гадзінаў.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск