На Віцебшчыне спецслужбісты пільнуюць апазіцыянераў
Міліцыянты і супрацоўнікі КДБ працягваюць пільнаваць апазіцыянераў на Віцебшчыне, каб перашкодзіць ім выехаць у Мінск для ўдзелу ў "Еўрапейскім маршы". Каля дома Паўла Севярынца ў Віцебску па-ранейшаму стаяць два аўтамабілі
з невядомымі людзьмі. Палітыка ў чарговы раз выклікалі ў
крымінальна-выканаўчую інспекцыю ды абяцаюць даставіць прымусова, калі
ён не прыдзе сам.
Раніцай ў нядзелю на аўтастанцыі ў Глыбокім супрацоўнік КДБ папярэдзіў мясцовага актывіста Яраслава Берніковіча, каб ён і не думаў ехаць у Мінск. Яму прапанавалі сённяшні дзень пад неафіцыйным "хатнім арыштам".
Берніковічу было заяўлена, што калі ён паспрабуе паехаць у сталіцу, яго ўсё адно затрымаюць.
А 9-й гадзіне па дарозе на Мінск міліцыянты спынілі аўтамабіль актывіста з Гарадка Леаніда Гаравога. Яму было патлумачана, што яны хочуць праверыць, ці не скрадзеная яго машына. Праверка працягваецца некалькі гадзінаў.
Радыё Свабода