На Віцебшчыне ўчастковых інспектараў будзе прадстаўляць сам начальнік УУС

Кіраўнік УУС Віцебскага аблвыканкаму Леанід Фармагей, вядомы сваімі нестандартнымі ініцыятывамі, прыдумаў яшчэ адну цырымонію – урачыстае прадстаўленне грамадзянам участковага інспектара.  Упершыню яна прайшла ў Чашніцкім раёне. Жыхароў Лукомльскага сельскага савету з новым участковым Аляксандрам Мурашкам знаёміў асабіста начальнік УУС пад спевы мясцовай самадзейнасці і міліцэйскага вакальнага ансамбля "Севера-Запад”.

Нягледзячы на тое, што апошнім часам міліцыя друкуе фота інспектараў у газетах, раскідвае па паштовых скрынях і змяшчае на адмысловых стэндах, амаль 40 адсоткаў жыхароў вобласці не ведаюць сваіх участковых ні ў твар, ні па імёнах.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск