На Віцебшчыне з неплацельшчыкамі пачалі змагацца карыкатурамі
Карыкатуры пачалі выкарыстоўваць на Віцебшчыне ў змаганні з зацятымі неплацельшчыкамі за паслугі ЖКГ. Першымі ініцыятыву праявілі камунальшчыкі з Ушачаў.
У самых людных месцах на стэндах яны вывешваюць сатырычныя малюнкі пад дэвізам "Паглядзі на сябе, неплацельшчык!". Дарэчы, карыкатуры малюе юрыст ЖКГ.
У невялікіх населеных пунктах вобласці спісы зацятых неплацельшчыкаў рэгулярна вывешваюцца на "Дошках ганьбы", а ў Віцебску іх сталі вывешваць на дзвярах пад'ездаў у дамах, дзе жывуць гэтыя грамадзяне. БЕЛТА паведамляе, што на 1 лютага пратэрміновая запазычанасць за паслугі ЖКГ насельніцтва Віцебшчыны складала 7,2 млрд рублёў.